Перайсці да зместу
DeDuplicate

Вызваліце месца ў воблаку

Знаходзьце файлы з аднолькавым змесцівам і выбірайце, што выдаліць. Без спампоўвання: праграма падключаецца напрамую да вашага воблачнага сховішча.

Тэлефон і планшэт

  • Спампаваць з App Store
  • Даступна ў Google Play

Камп’ютар

  • Спампаваць з Mac App Store
  • Спампаваць з Microsoft Store

Падтрымліваемыя воблачныя сэрвісы

Чым яна адрозніваецца

  • Гэта хутка, бо нічога не спампоўваецца: праграма параўноўвае метаданыя вашых файлаў, у тым ліку адбітак (хэш) іх змесціва. Час залежыць ад КОЛЬКАСЦІ файлаў, а не ад іх памеру: у нашых тэстах каля 100 000 файлаў менш чым за 10 хвілін.
  • Гэта лёгка: трафік не марнуецца на вашы файлы, вольнае месца для іх копій не патрэбна, а сховішчы з сотнямі тысяч файлаў апрацоўваюцца нават на сціплых прыладах.
  • Знаходзяцца толькі дакладныя дублікаты. Файлы, якія проста падобныя або выпадкова маюць аднолькавыя назву ці памер, не лічацца: іх змесціва ПАВІННА супадаць.
  • Усё адбываецца на вашай прыладзе, якая звязваецца непасрэдна з вашым воблачным сэрвісам. Ніякія звесткі пра вашы файлы не праходзяць праз мае серверы ці чые-небудзь яшчэ.
  • Нічога не выдаляецца назаўсёды: лішнія копіі трапляюць у кошык вашага воблака, а Гісторыя паказвае, што зрабіла кожная аперацыя, і, калі сэрвіс дазваляе, аднаўляе іх.
  • Без уліковага запісу, без рэкламы, без аналітыкі выкарыстання. Аднолькавыя функцыі на кожнай прыладзе, з асобным інтэрфейсам для камп’ютараў.

Як гэта працуе

Ад усталявання праграмы да вяртання файла, наконт якога вы перадумалі, — кіраўніцтва правядзе вас крок за крокам.

Калі гэта спатрэбіцца

  • Памылкова або праз праблему сінхранізацыі вы загрузілі кучу файлаў двойчы ці больш і хочаце пазбавіцца копій без кашмару рабіць гэта ўручную.
  • Ваш тэлефон робіць рэзервовыя копіі фота і відэа з мэсенджара, якім вы карыстаецеся штодня (напрыклад, WhatsApp). Тыя, што вы атрымліваеце або перасылаеце не раз, усё роўна назапашваюцца ў воблаку.
  • Папкі, скапіраваныя «на ўсякі выпадак», стары тэлефон, скапіраваны двойчы, адны і тыя ж фота з адпачынку, загружаныя з дзвюх прылад…
  • У вас схільнасць да АКР і вам карціць навесці парадак :)

Спампаваць DeDuplicate

Для iPhone, iPad і Mac, Android і Windows.

Тэлефон і планшэт

  • Спампаваць з App Store
  • Даступна ў Google Play

Камп’ютар

  • Спампаваць з Mac App Store
  • Спампаваць з Microsoft Store